рэ́штка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́штка рэ́шткі
Р. рэ́шткі рэ́шткаў
Д. рэ́штцы рэ́шткам
В. рэ́штку рэ́шткі
Т. рэ́шткай
рэ́шткаю
рэ́шткамі
М. рэ́штцы рэ́штках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́штка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. Тое, што і рэшта (у 1 і 2 знач.).

Р. прыпасаў.

Р. вольнага часу.

2. мн. -і, -аў. Тое, што захавалася, уцалела ад таго, што раней існавала.

Р. печы.

Р. разбітых часцей ворага.

|| прым. рэ́шткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́штка ж. оста́ток м.; остально́е ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́штка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Тое, што і рэшта. З вялікаю і незразумелаю асалодаю [Іван і Джулія] праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу. Быкаў. Камандаваць рэшткай узвода, што засталася на месцы, Арсень пакінуў камандзіра першага аддзялення. Хадкевіч. Раздаўшы ўсё ўдзельнікам аркестра, .. [хлапчук] рэштку вольнага часу аддаваў толькі бацьку. Лынькоў.

2. звычайна мн. (рэ́шткі, ‑аў). Тое, што яшчэ захавалася, уцалела (ад разбурэння, гібелі і пад.); астаткі. На месцы, дзе некалі стаяла хата, грудамі ляжала ў дзікай траве размытая дажджамі гліна, рэшткі печы. Галавач. Рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаку́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Рэштка недакуранай папяросы, цыгары, акурак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ны́г̌а ’нешта малое, фіга’ (ТС). Відаць, запазычана з польск. nyga ’рэшта, рэштка’ (Dać komu wypić nygę = to, co pozostało w kieliszku), што ў сваю чаргу з ням. Neige ’рэшткі пітва’, параўн. Варш. сл., 3, 428.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)