рэфрэ́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэфрэ́н рэфрэ́ны
Р. рэфрэ́на рэфрэ́наў
Д. рэфрэ́ну рэфрэ́нам
В. рэфрэ́н рэфрэ́ны
Т. рэфрэ́нам рэфрэ́намі
М. рэфрэ́не рэфрэ́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэфрэ́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Радок або страфа, якія ў пэўным парадку паўтараюцца ў вершы.

2. Тэма музычнага твора, якая шматкратна паўтараецца і змацоўвае яго будову.

|| прым. рэфрэ́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфрэ́н м., лит., муз. рефре́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэфрэ́н, ‑а, м.

1. Радок або некалькі радкоў, якія паўтараюцца ў канцы кожнага куплета верша ці песні; прыпеў. Пасля таго як спявачка асабліва прачулена праспявала рэфрэнам «Мой харошы, сінявокі, ты адзіны...» — Сагура нечакана ўзняўся на ногі, разгублена замігаў вачыма і стаяў так, узрушаны. Ракітны.

2. У музычнай форме ронда — галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі.

[Фр. refrain.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́нда, нескл., н. (спец.).

Музычная п’еса, у якой некалькі разоў паўтараецца рэфрэн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рефре́н лит., муз. рэфрэ́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)