рэфарма́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ажыццяўляе рэформу чаго-н., пераўтваральнік у якой-н. галіне.

|| прым. рэфарма́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфарма́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэфарма́тар рэфарма́тары
Р. рэфарма́тара рэфарма́тараў
Д. рэфарма́тару рэфарма́тарам
В. рэфарма́тара рэфарма́тараў
Т. рэфарма́тарам рэфарма́тарамі
М. рэфарма́тару рэфарма́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэфарма́тар м. реформа́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэфарма́тар, ‑а, м.

Той, хто праводзіць рэформу ў якой‑н. галіне; пераўтваральнік. Гаварыць Анатоль Парфенавіч умее. На словах, здаецца, зямны шар перавярнуў бы. Паслухаеш — такі рэфарматар. Мыслівец.

[Лац. reformator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэфарма́тар ’той, хто праводзіць рэформу; пераўтваральнік’ (ТСБМ). Ст.-бел. реформаторъ ’прыхільнік кальвінізму’ < польск. reformator < лац. refōrmātor ’пераўтваральнік’ ці непасрэдна з лац. (Булыка, Лекс. запазыч., 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

реформа́тор рэфарма́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преобразова́тель

1. пераўтвара́льнік, -ка м.; (реформатор) рэфарма́тар, -ра м.;

2. (прибор) ператвара́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)