рэ́піць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рэ́плю рэ́пім
2-я ас. рэ́піш рэ́піце
3-я ас. рэ́піць рэ́пяць
Прошлы час
м. рэ́піў рэ́пілі
ж. рэ́піла
н. рэ́піла
Загадны лад
2-я ас. рэ́п рэ́пце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рэ́пячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Рэ́піць ’заўзята, з захапленнем граць, скакаць’ (Сцяшк. МГ). Ад рыпаць2 (гл.). Чаргаванне ы : э, магчыма, пад уплывам польск. rzępolić ’кепска граць на скрыпцы’, rzępak ’музыка’, rzępolą ’той, хто кепска грае на скрыпцы’. Польскія словы Брукнер звязвае з rząp ’хвасцец, зад’ (Брукнер, 474), што неверагодна. Можна таксама дапусціць уплыў назвы народнага танца Рэпка > рэпіць ’скакаць або граць Рэпку’ > ’граць, скакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нашарэ́піць, нашэрэпіць ’натапырыць, наставіць’, нашэ‑ рёплены ’натапыраны’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у складзе якога ўзмацняльнае ‑ша‑ (< *šč < :*če) і рэпіць, параўн. рыпнуць ’лопнуць, трэснуць’, рэпіца ’кончык хваста’, гл. шарапенне ’ламачча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)