Рэ́псам ’напралом’ (Мат. Гом.), ’нечакана; хутка’ (жлоб., Наша слова, 2002, 16 кастр.). Магчыма, вынік шэрагу фанетычных змен: раптам > рапцам, рэпцам > рэпсам. Гл. раптам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́пс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. рэ́пс
Р. рэ́псу
Д. рэ́псу
В. рэ́пс
Т. рэ́псам
М. рэ́псе

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рэ́хма ’напралом (гл. рэпсам)’ (Мат. Гом.). Ад рэхнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)