рэпраду́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У радыёвяшчанні: гучнагаварыцель.

|| прым. рэпраду́ктарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпраду́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэпраду́ктар рэпраду́ктары
Р. рэпраду́ктара рэпраду́ктараў
Д. рэпраду́ктару рэпраду́ктарам
В. рэпраду́ктар рэпраду́ктары
Т. рэпраду́ктарам рэпраду́ктарамі
М. рэпраду́ктары рэпраду́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэпраду́ктар м., радио репроду́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэпраду́ктар, ‑а, м.

1. Апарат для ўзнаўлення гуку, які перадаецца радыёвяшчальнымі станцыямі; гучнагаварыцель. Увечары часта разам заседжваліся каля рэпрадуктара, трывожна слухалі паведамленні з фронту... Мележ. Уключылі радыё, а калі голас рэпрадуктара ўрачыста прывітаў: «З Новым годам, таварышы!», усе ўсталі і паднялі чаркі за здароўе краіны, такой жа маладой, як і яны. Шахавец.

2. Гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці і вырошчванні маладняку ці сартавога насення.

[Ад лац. re — зноў і producere — рабіць, ствараць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпрадуктар, гучнагаварыцель, дынамік, рупар

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гуказдыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыбор для перадачы запісу грамафонных пласцінак на рэпрадуктар радыёпрыёмніка; адаптар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

репроду́ктор​I радио рэпраду́ктар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гучнагавары́цель, ‑я, м.

Прыстасаванне для ўзнаўлення гукаў і ўзмацнення гучнасці радыёперадач; рэпрадуктар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́пар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку.

Гаварыць у р.

2. Рэпрадуктар у выглядзе такой трубы.

З рупара даносілася музыка.

3. перан., чаго. Распаўсюджвальнік чыіх-н. ідэй, поглядаў (кніжн.).

Р. чужых ідэй.

|| прым. ру́парны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёру́пар, ‑а, м.

Рэпрадуктар у выглядзе рупара. Разам з цёплым і духмяным паветрам у пакой уварваліся аддаленыя гукі радыёрупара: маскоўскія дыктары перадавалі апошнія паведамленне. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)