рэ́пліка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́пліка рэ́плікі
Р. рэ́плікі рэ́плік
Д. рэ́пліцы рэ́плікам
В. рэ́пліку рэ́плікі
Т. рэ́плікай
рэ́плікаю
рэ́плікамі
М. рэ́пліцы рэ́пліках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рэ́пліка, -і, ДМ -ліцы, мн. -і, -лік, ж.

1. Адказ, пярэчанне, заўвага на словы суразмоўца, таго, хто гаворыць.

Кінуць рэпліку.

Рэплікі з месцаў (на сходзе). Калючая р.

Абмен рэплікамі.

2. У сцэнічным дыялогу: тэкст, які змяшчае ў сабе словы адной з дзеючых асоб.

3. На судовым працэсе: пярэчанне адной са старон (спец.).

4. Кароткі газетны або часопісны артыкул як пярэчанне, выражэнне нязгоды з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́пліка ж., в разн. знач. ре́плика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́пліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.

1. Кароткі адказ, заўвага аднаго субяседніка на словы другога. Рабочыя працавалі моўчкі, зрэдку перакідваючыся скупымі рэплікамі. Лынькоў. // Заўвага, пярэчанне, выкрык з месца на сходзе і пад. Сышліся тут розныя групы настаўнікаў. Старэйшыя вялі рэй, а маладыя толькі прыслухоўваліся ды надавалі рэплікі. Колас. — Вы лепей пра кароў скажыце, — кінула рэпліку Вера. Асіпенка. За рэплікі ў бяссільнай злосці старшыня суда загадваў двойчы вывесці Тарашкевіча з судовай залы. Ліс.

2. Элемент сцэнічнага дыялога — адказ дзеючай асобы на словы партнёра, а таксама канец фразы, апошнія словы аднаго персанажа, пасля якіх гаворыць другі. [Настачка], успомніўшы якую-небудзь рэпліку ці жэст артыста, ціха смяялася. Ракітны.

3. Пярэчанне стараны на судовым працэсе. Права апошняй рэплікі заўсёды належыць адказчыку і яго прадстаўніку. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.

[Фр. réplique.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́пліка ’кароткі адказ, заўвага’ (ТСБМ). Ст.-бел. реплика < ст.-польск. replika < с.-лац. replica (Булыка, Лекс. запазыч., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тыра́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

Доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якая гаворыцца звычайна прыўзнятым тонам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ре́плика в разн. знач. рэ́пліка, -кі ж.;

подава́ть ре́плики падава́ць рэ́плікі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэйліковаць (рейликовать) ’пярэчыць’ (Гарб.). Ад польск. replikować ’адказваць на абвінавачанні, папрокі’ < лац. replico ’выступаць з пярэчаннем’. Гл. рэпліка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заўвага, рэпліка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бальза́м, ‑у, м.

1. Густаватае духмянае рэчыва (кедравая жывіца і інш.), якое мае ў сваім саставе смолы, эфірны алей і інш. кампаненты і выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне і парфюмерыі. // Пахучая настойка на лекавых травах.

2. перан. Тое, што суцяшае, палягчае перажыванні, прыносіць заспакаенне. Такая рэпліка сакратара была як бальзам на душу Малашкіна. Пестрак.

[Грэч. balsamon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)