рэпертуа́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
рэпертуа́рны |
рэпертуа́рная |
рэпертуа́рнае |
рэпертуа́рныя |
| Р. |
рэпертуа́рнага |
рэпертуа́рнай рэпертуа́рнае |
рэпертуа́рнага |
рэпертуа́рных |
| Д. |
рэпертуа́рнаму |
рэпертуа́рнай |
рэпертуа́рнаму |
рэпертуа́рным |
| В. |
рэпертуа́рны (неадуш.) рэпертуа́рнага (адуш.) |
рэпертуа́рную |
рэпертуа́рнае |
рэпертуа́рныя (неадуш.) рэпертуа́рных (адуш.) |
| Т. |
рэпертуа́рным |
рэпертуа́рнай рэпертуа́рнаю |
рэпертуа́рным |
рэпертуа́рнымі |
| М. |
рэпертуа́рным |
рэпертуа́рнай |
рэпертуа́рным |
рэпертуа́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рэпертуа́рны репертуа́рный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэпертуа́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэпертуару. Рэпертуарная п’еса. Рэпертуарная песня. □ Наогул, Астроўскі з’яўляецца самым рэпертуарным драматургам з рускіх і зарубежных класікаў у Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Сабалеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпертуа́р, -у, м.
1. Сукупнасць п’ес, музычных і іншых твораў, якія ідуць у тэатры, у кіно, выконваюцца ў канцэртных залах, на эстрадзе, у цырку.
Песенны р. канцэрта.
Небагаты р. слоў.
2. Сукупнасць тэатральных роляў, музычных твораў якія выконваюцца кім-н.
Р. дэкламатара.
У сваім рэпертуары хто-н. (таксама перан.: як уласціва каму-н., як заўсёды робіць хто-н.; іран.).
|| прым. рэпертуа́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
репертуа́рный рэпертуа́рны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
го́лад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адчуванне патрэбы ў ежы, моцнае хаценне есці. Адчуць голад. Прагнаць голад. □ Мікола ўжо і забыў, калі наядаўся ўволю. Нават у сне яго мучыў голад. Новікаў. // Працяглае недаяданне з-за недахопу ежы. Пухнуць з голаду. □ Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч. Бядуля.
2. Недахоп або адсутнасць харчовых прадуктаў як масавае няшчасце з прычыны неўраджаю, вайны і пад. У голад намруцца, у вайну налгуцца. Прыказка. // перан. Увогуле недахоп чаго‑н. жыццёва важнага, неабходнага. Рэпертуарны голад. Кніжны голад. □ Зямельны голад гнаў селяніна ў кабалу да памешчыка. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уключы́ць, уключу, уключыш, уключыць; зак.
1. што. Далучыўшы да крыніцы энергіі, прывесці ў дзеянне, рух. Уключыць станок. □ Сцяпан Васільевіч уключыў тэлевізар прамой сувязі. Матавы экран ажыў, прамільгнулі абрысы залы, ракетадрома. Шыцік. Вадзіцель ускочыў у кабіну і ўключыў матор. Машына кранулася. М. Ткачоў. // Далучыць да сістэмы дзеючых апаратаў; падключыць. Уключыць першую скорасць. Уключыць тэлефон.
2. каго-што. Увесці, прыняць у склад, лік каго‑, чаго‑н. Уключыць у рацыён жывёлы соль. □ [Бялькевіч:] — Збяру .. брыгаду, уключу туды Мацея з баянам і паеду. Савіцкі. Дырэкцыя адразу ўключыла «Ірынку» у рэпертуарны план тэатра і са згоды аўтара даручыла мне яе ставіць. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)