рэпарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Карэспандэнт, які піша рэпартажы.

|| ж. рэпарцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. рэпарцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпарцё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэпарцё́р рэпарцё́ры
Р. рэпарцё́ра рэпарцё́раў
Д. рэпарцё́ру рэпарцё́рам
В. рэпарцё́ра рэпарцё́раў
Т. рэпарцё́рам рэпарцё́рамі
М. рэпарцё́ру рэпарцё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэпарцёр м. репортёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэпарцёр, ‑а, м.

Работнік газеты, радыё і пад., які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях. Рэпарцёры, нарысісты, фельетаністы, фотакарэспандэнты — штатныя і пазаштатныя — збіраліся ў купку і горача абмяркоўвалі, дзе і як яны скончаць гэты дзень. Васілёнак. Збягаліся цікаўныя да сенсацый разявакі, газетныя рэпарцёры і ўсякі іншы народ. Лынькоў.

[Англ. reporter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

репортёр рэпарцёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)