рэпара́цыі, -цый, адз. -ыя, -і, ж. (спец.).

Выплата дзяржавай, якая распачала вайну, дзяржавам, што панеслі страты ў гэтай вайне, грошай або іншага віду кампенсацыі.

|| прым. рэпарацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпара́цыі, ‑ый; адз. рэпарацыя, ‑і, ж.

Выплата дзяржавай, распачаўшай вайну, дзяржавам, панёсшым страты ў гэтай вайне, грашовай або іншага віду кампенсацыі.

[Ад лац. reparatio — аднаўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпара́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рэпара́цыя рэпара́цыі
Р. рэпара́цыі рэпара́цый
Д. рэпара́цыі рэпара́цыям
В. рэпара́цыю рэпара́цыі
Т. рэпара́цыяй
рэпара́цыяю
рэпара́цыямі
М. рэпара́цыі рэпара́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)