рэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Аб’явіць (аб’яўляць) пра каго-, што-н., карыстаючыся рэкламай.

Р. новую кнігу.

2. перан. Тое, што і расхваліць (разм.).

Р. свае поспехі.

|| наз. рэкламава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкламава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рэкламу́ю рэкламу́ем
2-я ас. рэкламу́еш рэкламу́еце
3-я ас. рэкламу́е рэкламу́юць
Прошлы час
м. рэкламава́ў рэкламава́лі
ж. рэкламава́ла
н. рэкламава́ла
Загадны лад
2-я ас. рэкламу́й рэкламу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рэкламу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэкламава́ць сов. и несов., в разн. знач. реклами́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.

Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў. Лынькоў. // Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкламава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да рэкламаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкламава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэкламаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкламава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэкламаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

реклами́ровать​I сов. и несов. (пользоваться средствами рекламы), рэкламава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

реклами́ровать​II сов. и несов. (объявлять рекламацию) торг. рэкламава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)