рэ́йтынг, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і рэйтынг-ліст (спец.).

2. Індывідуальны лічбавы паказчык ацэнкі папулярнасці, аўтарытэту якой-н. асобы, арганізацыі, групы, іх дзейнасці, праграм, планаў, палітыкі ў пэўны час, а таксама ўвогуле ступень папулярнасці вядомага дзеяча.

Р. кіраўніка ўрада.

|| прым. рэ́йтынгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́йтынг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. рэ́йтынг
Р. рэ́йтынга
Д. рэ́йтынгу
В. рэ́йтынг
Т. рэ́йтынгам
М. рэ́йтынгу

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэ́йтынг, ‑а, м.

Спец. Індывідуальны лікавы каэфіцыент ацэнкі сілы гульні гросмайстра (шахмат, шашак). Найвышэйшы асабісты рэйтынг мае чэмпіён свету па шахматах Анатоль Карпаў.

[Англ. rating — ацэнка, клас, разрад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́йтынг-ліст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́йтынг-ліст рэ́йтынг-лісты́
Р. рэ́йтынг-ліста́ рэ́йтынг-лісто́ў
Д. рэ́йтынг-лісту́ рэ́йтынг-ліста́м
В. рэ́йтынг-ліст рэ́йтынг-лісты́
Т. рэ́йтынг-лісто́м рэ́йтынг-ліста́мі
М. рэ́йтынг-лісце́ рэ́йтынг-ліста́х

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэс-рэ́йтынг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-рэ́йтынг прэс-рэ́йтынгі
Р. прэс-рэ́йтынгу прэс-рэ́йтынгаў
Д. прэс-рэ́йтынгу прэс-рэ́йтынгам
В. прэс-рэ́йтынг прэс-рэ́йтынгі
Т. прэс-рэ́йтынгам прэс-рэ́йтынгамі
М. прэс-рэ́йтынгу прэс-рэ́йтынгах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэ́йтынг-ліст, -а, м. (спец.).

Індывідуальны каэфіцыент ацэнкі сілы гульні гросмайстра (шахмат, шашак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ре́йтинг рэ́йтынг, -гу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)