рэ́зацца, рэ́жуся, рэ́жашся, рэ́жацца; рэ́жся; незак.

1. Рэзаць сябе чым-н. вострым (разм.).

Р. брытвай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рэзаць, рабіць балюча, муляць (разм.).

Пад кашуляй рэжацца колас.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра зубы, рогі: праразацца.

4. Біцца халоднай зброяй або (перан.) моцна сварыцца (разм.).

5. у што. Гуляць з азартам у якую-н. гульню (разм.).

Р. ў карты.

Р. ў шашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́зацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рэ́жуся рэ́жамся
2-я ас. рэ́жашся рэ́жацеся
3-я ас. рэ́жацца рэ́жуцца
Прошлы час
м. рэ́заўся рэ́заліся
ж. рэ́залася
н. рэ́залася
Загадны лад
2-я ас. рэ́жся рэ́жцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час рэ́жучыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́зацца несов.

1. в разн. знач. ре́заться;

у дзіця́ці зу́бы рэ́жуцца — у ребёнка зу́бы ре́жутся;

р. ў ка́ртыразг. ре́заться в ка́рты;

2. (лишать себя жизни) ре́заться;

3. страд. ре́заться; вскрыва́ться; забива́ться; би́ться; пили́ться; см. рэ́заць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́зацца, рэжуся, рэжашся, рэжацца; незак.

1. Раздзяляцца на часткі пад дзеяннем чаго‑н. вострага. — Мама ніколі не давала .. [нажніц], але я бачыў, як добра рэзаўся імі нейкі чырвоны матэрыял! Што б мне паспрабаваць парэзаць? Арабей.

2. Разм. Забіваць, рэзаць сябе чым‑н. вострым. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае [схільнасць] да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю. Колас.

3. Разм. Рэзаць, рабіць балюча, муляць. Пальцы мае не надта могуць чым пахваліцца: то грыф ім тоўсты, то далёка адзін ад аднаго лады, то рэжуцца струны. Скрыган. / у безас. ужыв. Андрэй уздрыгвае, трэ пальцамі вочы — рэжацца пад павечкамі... Пташнікаў.

4. Церціся, шаравацца аб што‑н. Не лескаталі калёсы — тут быў пясок, храплі толькі ад пылу коні, і рэвалася ў некага ціха жалеза аб жалеза: кола аб загваздку. Пташнікаў.

5. Разм. Урэзацца ў што‑н. Вось гара. Прыціхлі коні, Колы рэжуцца ў пясок. Колас.

6. Разм. З’яўляцца, прарэзвацца (пра зубы). У сына першы рэзаўся зубок — Матуля шмат начэй не спала. Корбан.

7. Разм. Біцца халоднай зброяй. А людзі? Яшчэ не пакінулі біцца, Калоцца, рэзацца... Куляшоў. // Сварыцца. — От жа адвакаты рэзаліся — як сабакі!.. Брыль.

8. Разм. Гуляць з азартам у якую‑н. гульню. Рэзацца ў шашкі. □ Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.

9. Зал. да рэзаць (у 1, 2, 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ре́заться возвр., страд. рэ́зацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изре́зываться возвр., страд. рэ́зацца, зрэ́звацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пили́ться возвр., страд. пілава́цца, рэ́зацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

борозди́ться страд. баразні́цца, баранава́цца; перасяка́цца; зрэ́звацца, рэ́зацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перереза́ться несов.

1. перараза́цца, перарэ́звацца;

2. разг. рэ́зацца;

3. зараза́цца, зарэ́звацца;

4. разг. рэ́зацца; см. перере́затьсяI;

5. страд. перараза́цца, перарэ́звацца; перасяка́цца; см. перереза́тьII;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перепи́ливаться страд.

1. пілава́цца, рэ́зацца, перапіло́ўвацца, перараза́цца, перарэ́звацца;

2. перапіло́ўвацца, перараза́цца, перарэ́звацца; см. перепи́ливать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)