рэду́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

У старых арміях: самкнутае палявое ўмацаванне, абкружанае ровам і брустверам.

|| прым. рэду́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэду́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэду́т рэду́ты
Р. рэду́та рэду́таў
Д. рэду́ту рэду́там
В. рэду́т рэду́ты
Т. рэду́там рэду́тамі
М. рэду́це рэду́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэду́т м., воен., уст. реду́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэду́т, ‑а, М ‑дуце, м.

Уст. Палявое земляное ўмацаванне, акружанае валам і ровам.

[Фр. redoute.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

реду́т воен., уст. рэду́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крэпасць, цвярдыня, бастыён, цытадэль, рэдут, равелін, форт, акропаль

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)