рэгістрава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рэгістру́юся рэгістру́емся
2-я ас. рэгістру́ешся рэгістру́ецеся
3-я ас. рэгістру́ецца рэгістру́юцца
Прошлы час
м. рэгістрава́ўся рэгістрава́ліся
ж. рэгістрава́лася
н. рэгістрава́лася
Загадны лад
2-я ас. рэгістру́йся рэгістру́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час рэгістру́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэгістрава́цца несов., возвр., страд. регистри́роваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэгістрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Запісвацца, адзначацца з мэтай уліку. Рэгістравацца ў сакратара.

2. Афармляць юрыдычна сваё ўступленне ў шлюб. [Анатоль] не спяшаецца рэгістравацца, адцягвае ўсё з разводам. Пальчэўскі.

3. Зал. да рэгістраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгістрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.

Запісваць, адзначаць з мэтай уліку, сістэматызацыі, надання законнай сілы чаму-н.

Р. паступаючую дакументацыю.

Р. змены надвор’я.

Р. шлюб.

|| зак. зарэгістрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| звар. рэгістрава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. зарэгістрава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. рэгістра́цыя, -і, ж. і рэгістрава́нне, -я, н.

|| прым. рэгістрацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

регистри́роваться возвр., страд. рэгістрава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэгістрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэгістраваць, рэгістравацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)