рэвалюцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Удзельнік рэвалюцыйнага руху, рэвалюцыі (у 1 знач.), прыхільнік рэвалюцыйных метадаў барацьбы, носьбіт рэвалюцыйных ідэй.

Прафесійны р. (які прысвяціў усяго сябе рэвалюцыйнай барацьбе).

2. Чалавек, які робіць пераварот, адкрывае новыя шляхі ў якой-н. галіне жыцця, навукі, вытворчасці.

Р. у паэзіі.

|| ж. рэвалюцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэвалюцыяне́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэвалюцыяне́р рэвалюцыяне́ры
Р. рэвалюцыяне́ра рэвалюцыяне́раў
Д. рэвалюцыяне́ру рэвалюцыяне́рам
В. рэвалюцыяне́ра рэвалюцыяне́раў
Т. рэвалюцыяне́рам рэвалюцыяне́рамі
М. рэвалюцыяне́ру рэвалюцыяне́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэвалюцыяне́р м., прям., перен. революционе́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэвалюцыяне́р, ‑а, м.

Удзельнік рэвалюцыйнага руху, дзеяч рэвалюцыі. Мядзведзеў быў стары прафесійны рэвалюцыянер, з вялікім вопытам падпольнай работы, і сапраўды незвычайна красамоўны прамоўца. Машара. // Той, хто робіць пераварот у якой‑н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве). А. Міцкевіч — рэвалюцыянер у паэзіі і ў жыцці. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыялі́ст-рэвалюцыяне́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сацыялі́ст-рэвалюцыяне́р сацыялі́сты-рэвалюцыяне́ры
Р. сацыялі́ста-рэвалюцыяне́ра сацыялі́стаў-рэвалюцыяне́раў
Д. сацыялі́сту-рэвалюцыяне́ру сацыялі́стам-рэвалюцыяне́рам
В. сацыялі́ста-рэвалюцыяне́ра сацыялі́стаў-рэвалюцыяне́раў
Т. сацыялі́стам-рэвалюцыяне́рам сацыялі́стамі-рэвалюцыяне́рамі
М. сацыялі́сце-рэвалюцыяне́ру сацыялі́стах-рэвалюцыяне́рах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыя́л-рэвалюцыяне́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сацыя́л-рэвалюцыяне́р сацыя́л-рэвалюцыяне́ры
Р. сацыя́л-рэвалюцыяне́ра сацыя́л-рэвалюцыяне́раў
Д. сацыя́л-рэвалюцыяне́ру сацыя́л-рэвалюцыяне́рам
В. сацыя́л-рэвалюцыяне́ра сацыя́л-рэвалюцыяне́раў
Т. сацыя́л-рэвалюцыяне́рам сацыя́л-рэвалюцыяне́рамі
М. сацыя́л-рэвалюцыяне́ру сацыя́л-рэвалюцыяне́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыя́л-рэвалюцыяне́р м. социа́л-революционе́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сацыялі́ст-рэвалюцыяне́р, сацыяліста-рэвалюцыянера, м.

Член дробнабуржуазнай партыі, якая існавала ў Расіі ў 1901–1923 гг.; эсэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

революционе́р прям., перен. рэвалюцыяне́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паліткатаржа́нін, -а, мн. -жа́не, -жа́н, м.

Рэвалюцыянер, які адбываў царскую катаргу ў перадрэвалюцыйнай Расіі.

|| ж. паліткатаржа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)