рыфмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і рыфмавацца (спец.).

2. што. Падбіраць (словы) для атрымання рыфмы.

|| зак. зрыфмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны (да 2 знач.).

|| наз. рыфмава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыфмава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рыфму́ю рыфму́ем
2-я ас. рыфму́еш рыфму́еце
3-я ас. рыфму́е рыфму́юць
Прошлы час
м. рыфмава́ў рыфмава́лі
ж. рыфмава́ла
н. рыфмава́ла
Загадны лад
2-я ас. рыфму́й рыфму́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рыфму́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыфмава́ць несов. рифмова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыфмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

1. Разм. Тое, што і рыфмавацца (у 1 знач.).

2. што. Падбіраць словы, радкі для атрымання рыфмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрыфмава́ць гл. рыфмаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рифмова́ть несов. рыфмава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыфмава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыфмаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыфмава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад рыфмаваць.

2. у знач. прым. Такі, у якім ёсць рыфма, з рыфмамі, у якім рыфмуюцца радкі. Рыфмаваная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыфмава́цца, ‑муецца; незак.

1. Быць сугучным, уяўляць сабой рыфму. У кожным шасцірадкоўі першыя два радкі рыфмуюцца сумежна, а наступныя чатыры — перакрыжавана. У. Калеснік.

2. Зал. да рыфмаваць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)