ры́сачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ры́сачка ры́сачкі
Р. ры́сачкі ры́сачак
Д. ры́сачцы ры́сачкам
В. ры́сачку ры́сачкі
Т. ры́сачкай
ры́сачкаю
ры́сачкамі
М. ры́сачцы ры́сачках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рыс ’радок’ (лаг.). Паланізм, параўн. польск. rysрысачка, лінія’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́йня ‘памяшканне для коней, канюшня’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Нік. Очерки, Стан., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), ст.-бел. стаиня ‘тс’; сюды ж ста́еннік ‘рысак’, стае́нніцарысачка’, ‘кабыла, якую ўлетку трымаюць на стайні’ (Янк. 3.). Укр. ста́йня ‘стайня’, рус. дыял. ста́йня ‘тс’, польск. stajnia ‘памяшканне для коней або іншых сельскагаспадарчых жывёл’, чэш. дыял. stajňa, славац. stajňa. Прасл. паўн.-слав. *stajьńa ‘памяшканне для сельскагаспадарчых жывёл або месца для іх’. Дэрыват ад прасл. шматкратнага дзеяслова *stajati ‘стаяць’ < *stati ‘стаць’ з суф. ‑ьńa. Гл. Махэк₂, 574; Борысь, 574. Шымкевіч (Шымк. Собр.) параўноўваў з літ. stóně ‘тс’ (не адзначанага ў слоўніках). Вывядзенне з літ. staĩnė ‘тс’ не мае падстаў, бо апошняе запазычана ў славян, гл. Анікін, Опыт, 283.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)