рызі́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рызі́нка рызі́нкі
Р. рызі́нкі рызі́нак
Д. рызі́нцы рызі́нкам
В. рызі́нку рызі́нкі
Т. рызі́нкай
рызі́нкаю
рызі́нкамі
М. рызі́нцы рызі́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рызі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.

2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак.

3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца.

Вязаць рызінкай.

|| прым. рызі́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рызі́нка ж. рези́нка; ла́стик м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рызі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.

2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак. Кароткія рукавы .. рызінкамі нацерлі вышэй локцяў шырокія чырвоныя палоскі. Вітка.

3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца. Вязаць рызінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тасьма, рызінка для падвязвання панчох.

|| прым. падвя́зачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Тасьма, рызінка для падвязвання панчох.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́стикII м., разг. гу́мка, -кі ж., рызі́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рызі́на ’эластычны матэрыял з каўчуку’ (ТСБМ), рызі́нка ’сцірка’, ’тасьма з рызіны’, ’від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца’ (ТСБМ; Сцяшк.; навагр., НС). З рус. резина ’гума’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гумаля́стыка ’рызіна’ (БРС), гумаляст ’тс’ (Касп.), гумалясткарызінка ў адзенні’ (Жд. 2). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gumelasłyka ’рызіна’. Гл. Кюнэ, Poln., 58. Параўн. (адносна польск. слова) яшчэ Брукнер, 163.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыззё ’старое, падранае адзенне’, ’анучы’ (ТСБМ, чэрв., ст.-дар., паст., мядз., шум., глыб., Сл. ПЗБ), ры́ззе ’дранае, старое адзенне’ (Ян.; добр., калінк., жытк., хойн., добр., гом., ветк., светл.; Янк. 2; Яўс.), ри́ззе ’лахманы’ (Нас.), ры́зы ’рыззё’ (смарг., вільн., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Інстр. 1, 81), ’парванае адзенне’ (Жд. I), ризи́на, ризи́нка ’дрэннае, падранае адзенне’ (Нас.), рызі́нка ’ануча, якою адцэджваюць чыгуны’ (Жд. 3), рызняке ’адзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ры́зьзе́ ’падраная вопратка’ (Янк. 2), ’лахманы’ (Яруш.; Гарэц.), рыззё ’парванае адзенне’ (Янк.), рызіна ’старая падраная вопратка’ (Янк. 2). Ад ры́за (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)