рыдыкю́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).

Ручная жаночая сумачка.

|| прым. рыдыкю́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыдыкю́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рыдыкю́ль рыдыкю́лі
Р. рыдыкю́ля рыдыкю́ляў
Д. рыдыкю́лю рыдыкю́лям
В. рыдыкю́ль рыдыкю́лі
Т. рыдыкю́лем рыдыкю́лямі
М. рыдыкю́лі рыдыкю́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыдыкю́ль м., уст. ридикю́ль, су́мочка ж., су́мка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыдыкю́ль, ‑я, м.

Уст. Жаночая невялікая сумачка. Адна з .. [машыністак] адчыніла рыдыкюль і дастала адтуль цукерак. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыдыкю́ль ’ручная жаночая сумачка’ (ТСБМ). У беларускую трапіла праз польскую або рускую з фр. ridicule, ням. Ridikül, у якія прыйшло з лац. reticulum.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ридикю́ль уст. рыдыкю́ль, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адплікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Абл. Адшпіліць (гузік, аплік, запінку). Кастусь абрадавана ўзяў шапку, надзеў яе на галаву, і, адплікнуўшы, адгарнуў яе верх і закрыў ім патыліцу і вушы. Галавач. Адплікнуў ён [мухамор] пінжачок Модны свой, у крапку. Калачынскі. // Адкрыць, адшчапіць (пра сумачку, рыдыкюль і пад.). [Ніна] адплікнула свой рыдыкюльчык і дастала невялікую насовачку. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)