рыба́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і. -лак, ж. (разм.).
Рыбная лоўля (у рыбакоў-аматараў).
Паехаць на рыбалку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ры́бный ры́бны;
ры́бная ло́вля ры́бная ло́ўля;
ры́бный суп ры́бны суп.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зака́знік, -а, мн. -і, -аў, м.
Род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, рыбная лоўля і дзе знаходзяцца пад асобай аховай расліны і жывёлы.
Бабровы з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запаве́днік, ‑а, м.
Тэрыторыя, на якой для аховы або развядзення каштоўных народ жывёлы і раслін забаронена паляванне, рыбная лоўля, высечка дрэў і інш. Белавежская пушча з’яўляецца дзяржаўным запаведнікам. Бярэзінскі запаведнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́бны в разн. знач. ры́бный;
~ная ло́ўля — ры́бная ло́вля;
р. суп — ры́бный суп;
~нае во́зера — ры́бное о́зеро
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рыба́лка 1 ’рыбная лоўля’ (ТСБМ). Ад ры́ба (гл.)
Рыба́лка 2 ’рыбак’ (Нас., Ян., Бяльк.; гом., Нар. словатв.; КЭС), ’чайка’ (хойн.), ’крачка балотная’ (Байк. і Некр.). Ад рыба́лка 1 (гл.). Перанос назвы працэсу на ўтваральніка дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рыба́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Рыбная лоўля. Калі Юрка прыбег на возера, рыбалка была ў самым разгары. Курто. — Брыгадзір мог пазнаць вуду, ён з кавалём часта ходзіць разам на рыбалку, — прамовіў Васілёк. Ваданосаў. Адны — Рыбалку паважаюць, З бляшнёй ля пелькі Могуць векаваць. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зака́знік, ‑а, м.
Род запаведніка, у якім поўнае або частковае выкарыстанне прыродных багаццяў (паляванне, рыбная лоўля, высечка лесу і пад.) забараняецца звычайна толькі на пэўны тэрмін. У сваім натуральным, першабытным, некранутым стане прырода Палесся з яе дзікім жывёльным, птушыным і раслінным светам будзе захоўвацца ў запаведніках і шматлікіх заказніках. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́ба, -ы, мн. -ы, рыб, ж.
1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.
Касцявыя рыбы.
Драпежная р.
Рачная, марская р.
Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; разм.). Адчуваць сябе дзе-н. як р. ў вадзе (натуральна, проста, добра; разм.). У каламутнай вадзе рыбу лавіць (перан.: мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; разм., неадабр.).
2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.
Смажаная, вэнджаная, салёная р.
Р. пад марынадам.
|| памянш. ры́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (ласкавы зварот да жанчыны, дзіцяці; разм.).
|| прым. ры́бны, -ая, -ае і ры́бін, -а (да 1 знач.).
Рыбная лоўля.
Рыбная прамысловасць.
Рыбныя катлеты.
Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы). Рыбіна луска.
Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыба́лка ж.
1. разг. рыба́лка, -кі ж.; ры́бная ло́ўля;
пошёл на рыба́лку пайшо́ў на ры́бу (на рыба́лку);
2. м. и ж., обл. рыба́к, -ка́ м.; рыба́чка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)