рыбало́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рыбало́ўны рыбало́ўная рыбало́ўнае рыбало́ўныя
Р. рыбало́ўнага рыбало́ўнай
рыбало́ўнае
рыбало́ўнага рыбало́ўных
Д. рыбало́ўнаму рыбало́ўнай рыбало́ўнаму рыбало́ўным
В. рыбало́ўны (неадуш.)
рыбало́ўнага (адуш.)
рыбало́ўную рыбало́ўнае рыбало́ўныя (неадуш.)
рыбало́ўных (адуш.)
Т. рыбало́ўным рыбало́ўнай
рыбало́ўнаю
рыбало́ўным рыбало́ўнымі
М. рыбало́ўным рыбало́ўнай рыбало́ўным рыбало́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыбало́ўны рыболо́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыбало́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбнай лоўлі, рыбалоўства. Рыбалоўны сезон. Рыбалоўны промысел. // Прызначаны для лоўлі рыбы. Рыбалоўныя снасці. Рыбалоўны флот. □ У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбало́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў. м.

1. Чалавек, які ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.).

Р.-аматар.

2. Тое, што і рыбак.

Р. з вялікім стажам.

|| прым. рыбало́ўны, -ая, -ае.

Рыбалоўныя снасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыболо́вный рыбало́ўны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лове́цкий рыбало́ўны; лаве́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обло́вный охот., рыб. абло́ўны; (рыболовный) рыбало́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыбнагля́д, -ду м. (рыбало́ўны нагля́д) рыбнадзо́р (рыболо́вный надзо́р)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыбнагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Нагляд за захаваннем правіл рыбалоўства; органы, якія ажыццяўляюць гэты нагляд; рыбалоўны нагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстра́ктар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для даставання, выцягвання чаго‑н. Рыбалоўны экстрактар. Ружэйны экстрактар.

2. Апарат для экстрагавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)