рыба́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рыба́к рыбакі́
Р. рыбака́ рыбако́ў
Д. рыбаку́ рыбака́м
В. рыбака́ рыбако́ў
Т. рыбако́м рыбака́мі
М. рыбаку́ рыбака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рыбакі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Рыбакі́
Р. Рыбако́ў
Д. Рыбака́м
В. Рыбакі́
Т. Рыбака́мі
М. Рыбака́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рыба́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і. -лак, ж. (разм.).

Рыбная лоўля (у рыбакоў-аматараў).

Паехаць на рыбалку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлуслі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць хлуслівага. Кірылу заўсёды смяшыла наіўнасць, хлуслівасць і радасць рыбакоў і паляўнічых. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

габлю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Стружка. Пашамацеўшы габлюшкамі, Рыбакоў выняў [са] скрынкі мяшэчак і развязаў яго. — Гарбузікі. Налятай! Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зака́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Гучны, працяты; раскацісты (пра смех). Сюды ж, у гэтую сімфонію фабрычных гудкоў, далучаецца грукат .. сялянскіх калёс, гоман рыбакоў, стук вёсел і закацісты смех вясёлага чалавека. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тушні́ ‘від туфель’ (Касп.). Няясна. Лаўчутэ (Балтизмы, 134) упершыню аднесла слова да балтызмаў, прыняўшы кантамінацыю літ. pùšnys ‘доўгія боты ў паляўнічых і рыбакоў’ ад puškė́ti ‘брысці па вадзе’ і туфлі (гл.), што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

швартава́цца, ‑туецца; незак.

1. Прымацоўвацца да прычальных прыстасаванняў пры дапамозе швартоваў (пра судны). Паглядзелі мы, як швартуецца карабель, пастаялі над душой у рыбакоў, дакучаючы непазбежнымі ў такіх выпадках парадамі. М. Стральцоў.

2. Зал. да швартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да порта ​1. Усе .. [падлеткі] былі дзеці партовых рабочых, рыбакоў, служачых. Краўчанка. // Які з’яўляецца портам, які мае порт ​1. З больш позніх дакументаў вядома, што сярэдневяковы Мінск быў і партовым горадам. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маню́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто маніць, хто не кажа праўды; хлус. І чаму ўжо так павялося, што паляўнічых і рыбакоў лічаць страшэннымі фантазёрамі, а часамі нават проста манюкамі? Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)