ру́пны, -ая, -ае.

Тое, што і руплівы.

Р. гаспадар.

|| наз. ру́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́пны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ру́пны ру́пная ру́пнае ру́пныя
Р. ру́пнага ру́пнай
ру́пнае
ру́пнага ру́пных
Д. ру́пнаму ру́пнай ру́пнаму ру́пным
В. ру́пны (неадуш.)
ру́пнага (адуш.)
ру́пную ру́пнае ру́пныя (неадуш.)
ру́пных (адуш.)
Т. ру́пным ру́пнай
ру́пнаю
ру́пным ру́пнымі
М. ру́пным ру́пнай ру́пным ру́пных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ру́пны, см. руплі́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́пны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і руплівы. «Такі ўжо рупны, — падумаў Бяньчук пра Васіля, — не паспеў адаспацца з дарогі і, глядзі, у заработках ужо». Гроднеў. Рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. Багдановіч. Рупная праца беларускіх перакладчыкаў.. добра сведчыць пра творчую сталасць нашай літаратуры. У. Калеснік. Дзякуй рупным рукам, што заўжды ў мазалях, без якіх каласам не звінець у палях! А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Несяджа́лы (nisidžaly) ’рупны, старанны’ (Варл.). Відаць, са спалучэння не сядзець ’дзейнічаць, рабіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаспада́рны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і гаспадарлівы. Усё гэта [здзекі, пакуту] адчулі на сваім гарбе сяляне, а Мікола, гаспадарны селянін, самы рупны, але і бедны, — першы за ўсіх. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тща́тельный стара́нны; (усердный) руплі́вы, ру́пны, шчы́ры; (внимательный) дба́йны, пі́льны, ува́жлівы; (аккуратный) акура́тны; (точный) дакла́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брато́к, ‑тка; мн. браткі; м.

Разм. ласк. Толькі ў форме звароту. Тое, што і брат (у 3 знач.), братка. [Мікола:] — Пагавары, браток, зрабі ласку. Я хачу сам напасці з партызанамі на чыгунку. Якімовіч. Тужыць, браток, не маем часу. Калі з клапотамі ідзе З палёў вільготных да калгаса Сяўбы вясковай рупны дзень. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спешны, паспешны, паспешлівы, прыспешаны, паскораны, неадкладны, ударны, рупны, тэрміновы, экстраны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

я́ркі, ‑ая, ‑ае.

1. Асляпляльны, які вылучаецца сваім святлом. Яркае месячнае святло рэжа вочы. Мележ. У цемнаце агонь быў яркі і востры, калоў у вочы, як іголкай. Пташнікаў. Радзіўся новы рупны дзень — Ад рос, ад сонца яркі. Панчанка. Раніца стаяла яркая, зіхатлівая. Шчарбатаў.

2. Рэзкі па колеру, які кідаецца ў вочы выразнасцю фарбаў. На поплаве цвілі кветкі, надта яркія — жоўтыя і сінія. Асіпенка. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала. Васілевіч.

3. перан. Выдатны ў якіх‑н. адносінах, запамінальны. Яркі талент. Яркі сатырычны вобраз. □ Вызваленчы рух працоўных мае Беларусі ў першай чвэрці ХХ ст. вылучыў цэлую кагорту яркіх прадстаўнікоў грамадскае, і навуковай думкі. Ліс. // Які надоўга пакідае след (у душы, сэрцы, памяці і пад.). У маленстве маім ёсць адна вельмі яркая дата. Скрыган. Яркія і незабыўныя ўражанні дзяцінства. Броўка.

4. перан. Які пераконвае ў чым‑н.; сапраўдны, непадроблены. Урачыстае пасяджэнне вылілася ў яркую маніфестацыю салідарнасці і дружбы міралюбівых народаў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)