ру́ны, рун, адз. ру́на, -ы, ж.

1. Старажытныя пісьмёны пераважна скандынаваў, якія захаваліся ў надпісах на камянях, зброі і іншых прадметах.

2. Старадаўнія народныя эпічныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.

|| прым. руні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Рунічнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́ны, ед. ру́на ж., в разн. знач. ру́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́ны лингв., лит. ру́ны, -наў мн.; ед. ру́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́ны, рун; адз. руна, ‑ы, ж.

1. Старажытныя пісьмёны, якімі карысталіся пераважна скандынавы і якія захаваліся ў надпісах на камянях і іншых прадметах. Шмат якія руны відавочна маюць сляды апрацоўкі, але зроблена яна тонка. Лужанін.

2. Старадаўнія народныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́ны ’старажытныя пісьмёны, якімі карысталіся пераважна скандынавы і якія захаваліся ў надпісах на камянях і інш. прадметах’ (ТСБМ). Ад ст.-герм. *rūnō ’таямніца’, ’шаптаць’, сучаснае ням. raunen ’нашэптваць’, ст.-ісл. ryna ’чараваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ру́на ру́ны
Р. ру́ны ру́н
Д. ру́не ру́нам
В. ру́ну ру́ны
Т. ру́най
ру́наю
ру́намі
М. ру́не ру́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)