рулявы́, -а́я, -о́е.

1. гл. руль.

2. у знач. наз. рулявы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. На судне: чалавек, які кіруе рулём, а таксама спецыяліст, які рэгулюе кіраванне рулём.

Гэты чалавек — наш р. (перан.: вядзе нас наперад).

|| ж. рулява́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рулявы́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. ж. -
Н. рулявы́ рулява́я рулявы́я
Р. руляво́га руляво́й рулявы́х
Д. руляво́му руляво́й рулявы́м
В. руляво́га руляву́ю рулявы́х
Т. рулявы́м руляво́й
руляво́ю
рулявы́мі
М. рулявы́м руляво́й рулявы́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рулявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рулявы́ рулява́я руляво́е рулявы́я
Р. руляво́га руляво́й
руляво́е
руляво́га рулявы́х
Д. руляво́му руляво́й руляво́му рулявы́м
В. рулявы́ (неадуш.)
руляво́га (адуш.)
руляву́ю руляво́е рулявы́я (неадуш.)
рулявы́х (адуш.)
Т. рулявы́м руляво́й
руляво́ю
рулявы́м рулявы́мі
М. рулявы́м руляво́й рулявы́м рулявы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ру́бкаII мор. ру́бка, -кі ж.;

рулева́я ру́бка рулява́я ру́бка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́бка¹, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Надбудоўка на палубе судна для кіравання, а таксама памяшканне для падобнага прызначэння ў дырыжаблі, на радыёстанцыі і пад.

Рулявая р.

Хадавая р. (з якой кіруецца ход судна). Баявая р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)