руйнава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ну́ецца; незак.
Ператварацца ў руіны (у 1 знач.), разбурацца.
Замак руйнуецца.
Руйнаваліся старадаўнія звычаі (перан.: знішчаліся).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
руйнава́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
руйну́ецца |
руйну́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
руйнава́ўся |
руйнава́ліся |
| ж. |
руйнава́лася |
| н. |
руйнава́лася |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
руйнава́цца несов., страд. разоря́ться, разруша́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
руйнава́цца, ‑нуецца; незак.
1. Ператварацца ў руіны; разбурацца. Ляцелі пад адхон цягнікі, руйнаваліся масты... Мележ. Пабудаваны менш чым паўтара века назад, .. [гродзенскі замак], нягледзячы на гэта, заняпаў і не толькі стаў рабіцца лядаш[ч]ым, але сям-там пачаў і руйнавацца. Караткевіч. // Ліквідавацца, знішчацца. Ірваліся кайданы іслама, руйнаваліся спрадвечныя законы шарыята. «Работніца і сялянка». У пагоні за кавалкам хлеба руйнуецца душа, годнасць чалавека... Пестрак.
2. Зал. да руйнаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сокруша́тьсяII несов., страд. крышы́цца; знішча́цца, ні́шчыцца; руйнава́цца, разбура́цца; см. сокруша́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ветша́ть несов. старэ́ць; (дряхлеть) драхле́ць, станаві́цца ляда́шчым, трухле́ць; (приходить в упадок) занепада́ць; (разрушаться) руйнава́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)