ру́жавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ру́жавы ру́жавая ру́жавае ру́жавыя
Р. ру́жавага ру́жавай
ру́жавае
ру́жавага ру́жавых
Д. ру́жаваму ру́жавай ру́жаваму ру́жавым
В. ру́жавы (неадуш.)
ру́жавага (адуш.)
ру́жавую ру́жавае ру́жавыя (неадуш.)
ру́жавых (адуш.)
Т. ру́жавым ру́жавай
ру́жаваю
ру́жавым ру́жавымі
М. ру́жавым ру́жавай ру́жавым ру́жавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ру́жавы ро́зовый;

р. але́й — ро́зовое ма́сло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́жавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ружы. Ружавы ліст. // Прыгатаваны з руж. Ружавае варэнне. // Атрыманы з ружы. Ружавы алей.

2. у знач. наз. ру́жавыя, ‑ых. Тое, што і ружакветныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́жа, -ы, мн. -ы, руж, ж.

1. Расліна з прыгожымі шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі і сцяблом, звычайна пакрытым шыпамі.

Усеяць чый-н. шлях ружамі (перан.: зрабіць чыё-н. жыццё лёгкім, шчаслівым).

2. Архітэктурнае або ювелірнае ўпрыгожанне, якое схематычна перадае форму кветкі гэтай расліны.

Ружа вятроў (спец.) —

1) графічнае адлюстраванне паўтаральнасці напрамку вятроў у пэўным месцы;

2) вятры, якія дзьмуць адначасова ў розных напрамках.

|| памянш. ру́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ру́жавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Р. алей.

Сямейства ружавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ружава́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Прадпрыемства, якое перапрацоўвае пялёсткі руж у ружавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́зовый

1. (относящийся к ро́зе) ру́жавы;

2. (о цвете) ружо́вы;

ви́деть всё в ро́зовом цве́те (све́те) ба́чыць усё ў ружо́вым святле́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)