рудні́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
рудні́чны |
рудні́чная |
рудні́чнае |
рудні́чныя |
| Р. |
рудні́чнага |
рудні́чнай рудні́чнае |
рудні́чнага |
рудні́чных |
| Д. |
рудні́чнаму |
рудні́чнай |
рудні́чнаму |
рудні́чным |
| В. |
рудні́чны рудні́чнага |
рудні́чную |
рудні́чнае |
рудні́чныя |
| Т. |
рудні́чным |
рудні́чнай рудні́чнаю |
рудні́чным |
рудні́чнымі |
| М. |
рудні́чным |
рудні́чнай |
рудні́чным |
рудні́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рудні́чны рудни́чный;
р. газ — рудни́чный газ
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
штрэк, ‑а, м.
Спец. Гарызантальная падземная горная выпрацоўка, накіраваная па лініі пласта карыснага выкапня і не мае прамога выхаду на паверхню. Транспарцёры падвозяць здабытую соль з бакавых штрэкаў на падземны руднічны двор і паднімаюць на паверхню. В. Вольскі.
[Ад ням. Strecke.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пад’ём, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падняць (у 1–5 і 7 знач.) і падняцца (у 1 знач.).
2. Участак дарогі, які ідзе ўверх. На пад’ёме Высокай гары я дагнаў чалавека з фурманкай. Брыль. З пад’ёму цягнік імчаў хутка. Федасеенка.
3. Выпуклая верхняя частка ступні ад пальцаў да шчыкалаткі. Высокі пад’ём. Нізкі пад’ём. □ Ніна была ў кароценькім жакеце з чорным, пад коцік, каўняром, у хустцы. На нагах туфлі з раменьчыкам на пад’ёме. Арабей. // Частка абутку, якая аблягае гэтае месца нагі. Боты не блішчалі, а ў пад’ёме былі разрэзаны, каб можна было іх абуваць, калі мокрыя. Карпюк.
4. Сігнал да ўставання або да паходу. Прайграць пад’ём. □ — Пад’ём! Загасіць касцёр, — крыкнулі мы на хаду, схапілі свае рэчы і падаліся ў лес. Няхай. О, як жа звязана трывала Усё ў жыцці адным вузлом: Не зналі б мы цаны прывалам, Калі б не гралі нам пад’ём. Непачаловіч.
5. Тое, што і пад’ёмнік. Руднічны пад’ём.
6. У граматыцы — ступень набліжэння языка да паднябення. Гукі сярэдняга пад’ёму.
•••
Лёгкі на пад’ём гл. лёгкі.
Цяжкі на пад’ём гл. цяжкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)