ру́брыка, -і, ДМ -рыцы, мн. -і, -рык, ж.

1. Загаловак раздзела (у газеце, часопісе і пад.).

2. Раздзел, падраздзяленне чаго-н.; графа.

Разнесці лічбы па рубрыках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́брыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ру́брыка ру́брыкі
Р. ру́брыкі ру́брык
Д. ру́брыцы ру́брыкам
В. ру́брыку ру́брыкі
Т. ру́брыкай
ру́брыкаю
ру́брыкамі
М. ру́брыцы ру́брыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ру́брыка ж. ру́брика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́брыка, ‑і, ДМ ‑рыцы; ж.

1. Загаловак раздзела ў газеце, часопісе і пад. [Лясніцкі:] — Пачнём справу з экстранага выпуску газеты. Дадзім пад рубрыкай «Не верце фашысцкай правакацыі!..» Шамякін.

2. Раздзел, падраздзяленне чаго‑н.; графа. Разнесці лічбы па рубрыках.

[Ад лац. ruber — чырвоны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́брыка ’загаловак раздзела ў газеце, часопісе і пад.’, ’раздзел; графа’ (ТСБМ). Праз польск. rubryka або рус. ру́брика запазычана з лац. rubrīca < ruber ’чырвоны’. Назва тлумачыцца тым, што надпісы і загалоўкі зводаў законаў пісаліся чырвоным чарнілам (Сной₂, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́брика ру́брыка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

графа́, -ы́, мн. гра́фы і (з ліч. 2, 3, 4) графы́, граф, ж.

1. Палоска або слупок на лісце паперы, абазначаныя дзвюма вертыкальнымі лініямі.

2. Раздзел тэксту; рубрыка.

Г. ў анкеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

графа́, ‑ы, ж.

1. Палоска, слупок, калонка паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі (у класных журналах, канторскіх кнігах і пад.). У графе, дзе былі выведзены адзнакі за апошні квартал, па мове ў Рыгоравым табелі красавалася прыгожа выпісаная настаўніцай чацвёрка. Краўчанка.

2. Раздзел тэксту; рубрыка.

[Ад грэч. graphē — рыса, лінія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастая́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не спыняецца, не перарываецца; бесперапынны. Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці. □ Бацька.. [Адама Багдановіча] не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць.. на ўсім куплёным. Пастаянны.. клопат, — дзе, як дастаць капейку, каб купіць бульбы, алею і нават... лучыны. М. Стральцоў.

2. Які не змяняецца, нязменны; той жа самы. Пастаянны састаў вучняў. Пастаянная газетная рубрыка. □ Марына ўжо так не абуралася, слухаючы балбатню матчыных заказчыц. Яны ў большасці былі пастаянныя, прыходзілі часта. Шахавец.

3. Разлічаны на доўгі час; які дзейнічае, працягваецца доўгі час; проціл. часовы. Пастаянная работа. Пастаянная тэмпература. Пастаянная выстаўка. Пастаянны падпісчык. □ [Атрады] накіраваліся ў свае пастаянныя лагеры — сустрэць свята, адпачыць. Шамякін. — А пакуль дадуць новую работу, маці кажа, што трэба мець недзе пастаяннае прыстанішча. Шыцік. // Заўсёдашні, звычайны. Яшчэ адзін доказ — апошні акт спектакля. Зёлкін зноў выконвае свае, так сказаць, пастаянныя функцыі. Сабалеўскі.

4. Які заўсёды зберагае вернасць чаму‑н. (пэўным поглядам, думкам, сімпатыям).

•••

Пастаяннае супраціўленне гл. супраціўленне.

Пастаянны нейтралітэт гл. нейтралітэт.

Пастаянны ток гл. ток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)