ру́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ру́б ру́бы
Р. ру́ба ру́баў
Д. ру́бу ру́бам
В. ру́б ру́бы
Т. ру́бам ру́бамі
М. ру́бе ру́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

руб, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вузкі край або вузкі бок якога-н. прадмета.

Кладка цэглы рубам.

Паставіць пытанне рубам — заявіць пра што-н. з усёй рашучасцю.

|| прым. ру́бавы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руб м.

1. стр. тычо́к;

кла́дка цэ́глы ру́бам — кла́дка кирпича́ тычко́м;

2. (край) ребро́ ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руб, ‑а, м.

Вузкі край або вузкі бок якога‑н. прадмета. Надарваны голас адбіваўся болем у .. [Лібіным] горле, дранцвелі ногі ад доўгае стойкі, прыціснутай да вострага руба грузавіковай сценкі. Гартны. — Вы-ка-най-це, кажу, гэтыя планы, — дробненька стукаў Гаруноў рубам далоні па трыбуне, — .. хопіць дзяржаве і на працадзень. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руб ’вузкі край або вузкі бок якога-небудзь прадмета’ (ТСБМ), ’кант, брыж, край’, ’зарубка, выступ’, ’шво, рубец’ (ТС), рубова́ты ’зубчаты, з выступамі’ (ТС), ст.-бел. рубъ ’абрывак тканіны’, ’хустка’, ’вопратка’, ’рыззё’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. руб ’рубец’, рус. дыял. руб ’грубае адзенне, лахманы’, польск. rąb ’рубец’, ręby ’кант, край, левы бок тканіны’, в.-луж. rub ’удар; кавалак палатна; палатняная хустка’, в.-луж., н.-луж. rub ’грубая тканіна, саван, адзенне’, чэш. rub ’адваротны, левы бок’, славен. rȏb ’тс’, серб.-харв. ру̑б ’край; кант; рубец (на сукенцы)’, балг. ръб ’рубец (на вопратцы)’. Стараж.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны’. Прасл. *rǫbъ, як і *rǫbiti ’сячы’, з і.-е. *remb‑/*romb‑/*romb‑ ’сячы; рабіць зарубку, насечку, рубец, шрам’. Роднаснае да літ. rum̃bas ’рубец, шрам’, лат. rùobs ’зарубка, насечка’ (Фасмер, 3, 510; Глухак, 532; Брукнер, 455; Чарных, 2, 125). Далей збліжаюць са ст.-в.-ням. rant(t) ’край шчыта’, ст.-ісл. rond ’край, рабро, край шчыта’, с.-в.-ням. ranft ’рамка, край’ (Траўтман, 236; Мюленбах-Эндзелін, 3, 557; Торп, 339; Фасмер, 3, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імперыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Руская залатая манета з 1775 г. вартасцю 10 руб., а пасля 1897 г. — 15 руб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рубасе́к ’вырубка’ (Сл. рэг. лекс.). Слова з дзвюх блізказначных асноў руб < рубаць ’сячы’ (гл. руб) і сек‑ < секчы (гл.) са злучальным галосным ‑а‑, параўн. у песні: Сталі явар сеч — рубаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́ньдзяўка ‘слабавольны, легкадумны чалавек’ (Руб.). Відаць, да тры́ньдзець, гл. трындзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубе́ц1 ’падоўжанае паглыбленне, зробленае кім-небудзь на гладкай паверхні’, ’след на целе пасля загоенай раны або ад пабояў’, ’шво пры сшыванні двух кавалкаў тканіны, скуры і пад.’, ’руб’ (ТСБМ), ’выступ, край’ (ТС), рубцава́ты ’з рубцамі’, рубцава́цца ’гаіцца, утвараючы рубцы (пра раны, язвы і пад.)’ (ТСБМ). Укр. рубе́ць, рус. рубе́ц ’рубец’, серб.-харв. ру̑б ’рубец (на адзенні)’, славен. rob ’тс’, польск. rąbek ’рубчык’. Стараж.-рус. рубьць ’рубец’. Гл. руб.

Рубе́ц2 ’самы вялікі аддзел страўніка жвачных жывёл; ежа, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка’ (ТСБМ). Да папярэдняга слова, у аснове значэння — знешняе падабенства.

Рубе́ц3 ’спінка ложка’ (вілейск., Нар. сл.). Да руб (гл.), значэнне ’кант; цвёрды край прадмета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасару́бка (трэсару́бка) ‘неахайная, нядбайная да свайго адзення жанчына’ (Растарг.). Да трэсці (гл.) і руб, гл. руб, ст.-бел. рубъ ‘абрывак тканіны, рыззё’, стараж.-рус. рубъ, ‘дрэннае адзенне, грубая тканіна’. Параўн. спалучэнне слоў у выразе укр. треба прясти, щоб рубʼям не трясти (Грынч., 4, 85) і назву расліны дрыжнік — трісирубичка (ЕСУМ, 5, 644), суадносную з трасунька, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)