Ро́тман ’старшы над плытнікамі, які падае каманды таркавым, адказны за плытагонаў і стан плытоў’ (гродз., Нар. сл.; маст., Нар. лекс.; Скарбы). З польск. rotman, часцей retman ’тс’, якія з ням. Rotte ’рад’, ’натоўп’, ’банда, шайка’, ’атрад’ і mann ’чалавек’, ’мужчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́чман ’старшы ротман у плытагонаў’ (Нар. сл.), ’плытагон’ (Сцяшк. МГ), рэ́цьман ’брыгадзір плытніцкай брыгады’ (З нар. сл.), рэ́ксман ’старшы сярод плытагонаў’ (Скарбы). Гэтыя формы суадносяцца з рака, рэчка пад уплывам народнай этымалогіі. Гл. ротман.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́тман1 гіст. ст.-бел. ’член магістрата старажытнай Рыгі’ (Ст.-бел. лексікон; Карскі, 1, 204), упершыню фіксуецца ў 1300 г. (Булыка, Запазыч.). Непасрэднае запазычанне з с.-н.-ням. râtman ’тс’, параўн. Фасмер, 3, 447.

Ра́тман2 ’старшы над плытагонамі, які кіруе праводкай плытоў праз небяспечныя месцы’ (зах.-палес., Кольб.). Гл. ротман.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)