Ро́счынак (росчынок) ’рашчына’ (хойн., Мат. Гом.). Можна дапусціць уплыў польск. мовы (rozczyn ’тс’ з суф. *‑ъkъ > ‑ок). Аднак вядома і польск. rozczyna ’тс’. Да раз‑/рос‑ (< прасл. *orz‑) і чыніць < прасл. *činiti ’рабіць’ (гл.). Параўн. укр. ро́зчин ’раствор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́счынка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ро́счынка ро́счынкі
Р. ро́счынкі ро́счынак
Д. ро́счынцы ро́счынкам
В. ро́счынку ро́счынкі
Т. ро́счынкай
ро́счынкаю
ро́счынкамі
М. ро́счынцы ро́счынках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)