ро́спачны, -ая, -ае.

У якім адчуваецца роспач; поўны роспачы.

Р. крык.

Р. позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́спачны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ро́спачны ро́спачная ро́спачнае ро́спачныя
Р. ро́спачнага ро́спачнай
ро́спачнае
ро́спачнага ро́спачных
Д. ро́спачнаму ро́спачнай ро́спачнаму ро́спачным
В. ро́спачны (неадуш.)
ро́спачнага (адуш.)
ро́спачную ро́спачнае ро́спачныя (неадуш.)
ро́спачных (адуш.)
Т. ро́спачным ро́спачнай
ро́спачнаю
ро́спачным ро́спачнымі
М. ро́спачным ро́спачнай ро́спачным ро́спачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ро́спачны отча́янный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́спачны, ‑ая, ‑ае.

У якім адчуваецца роспач; поўны роспачы. Нечакана балота абудзіў роспачны чалавечы крык. Дуброўскі. Чалавечае ж жыццё павінна быць заўсёды на віду ў іншых, тады нават у самыя горкія, часам роспачныя хвіліны яно не бывае такое цяжкае. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́мы, -ая, -ае.

Жудасны, страшэнны, дзікі, роспачны.

Н. крык.

Немым голасам (разм.) — вельмі моцна, што ёсць сілы (крычаць, плакаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адча́йны, -ая, -ае.

1. Поўны адчаю; надзвычай цяжкі, роспачны, безвыходны.

А. крык.

Адчайнае становішча.

2. Рашучы, адважны, рызыкоўны, дзёрзкі.

А. чалавек.

|| наз. адча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́мы, ‑ая, ‑ае.

Дзікі, роспачны. Раптам крык, Немы крык, З лесу крык страсянуў цішыню. Куляшоў. Пачуўся гром выбуху, лёскат жалеза, усплёск вады і немы, роспачны голас чалавека... Дуброўскі.

•••

Немым голасам гл. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́спачлівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і роспачны. Яшчэ вышэй узняўся агонь. Пачуўся роспачлівы крык. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязно́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нязноснага (у 1 знач.). Сцяпан прыдушыў у сабе роспачны енк і з яшчэ большай нязноснасцю адчуў уладарную патрэбу есці. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́дцы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Ласк. да людзі (у 1 знач.). [Міхайла:] — Паменяце мае словы, людцы. Народ усё роўна цара скіне. Бядуля. Нечакана балота абудзіў роспачны чалавечы крык. — Ратуйце, тану! Людцы добрыя, ратуйце! Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)