ро́сны¹, -ая, -ае.

У выразе: росны ладан — від расліннай араматычнай смалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́сны² гл. раса́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ро́сны ро́сная ро́снае ро́сныя
Р. ро́снага ро́снай
ро́снае
ро́снага ро́сных
Д. ро́снаму ро́снай ро́снаму ро́сным
В. ро́сны (неадуш.)
ро́снага (адуш.)
ро́сную ро́снае ро́сныя (неадуш.)
ро́сных (адуш.)
Т. ро́сным ро́снай
ро́снаю
ро́сным ро́снымі
М. ро́сным ро́снай ро́сным ро́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ро́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ро́сны ро́сная ро́снае ро́сныя
Р. ро́снага ро́снай
ро́снае
ро́снага ро́сных
Д. ро́снаму ро́снай ро́снаму ро́сным
В. ро́сны (неадуш.)
ро́снага (адуш.)
ро́сную ро́снае ро́сныя (неадуш.)
ро́сных (адуш.)
Т. ро́сным ро́снай
ро́снаю
ро́сным ро́снымі
М. ро́сным ро́снай ро́сным ро́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ро́сны I роси́стый;

~ная сце́жка — роси́стая тропи́нка;

~ныя но́чы — роси́стые но́чи

ро́сны II: р. ла́дан мед., фарм. ро́сный ла́дан

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́сны 1, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты расой. Любіў ён [бацька] свіст касы ў росных травах, Звон тапара на зрубе, шолах ніў... Непачаловіч. Як хораша выглядае ў ціхую раніцу росная лотаць на роўнай, як стол, сенажаці! Паслядовіч. З правага боку блішчыць на сонцы росны авёс. Калюга. // Які суправаджаецца выпадзеннем расы. Вось паважны і ўрачысты, Раніцою роснай, Гаспадар вядзе турыстаў. Гілевіч.

ро́сны 2, ‑ая, ‑ае.

У выразе: росны ладан — араматычная смала, якая дабываецца з кары паўднёваазіяцкіх дрэў (выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́сны1 ’пакрыты расой’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Байк. і Некр.; крэўск., Стан.; Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ро́сна ’мокра ад расы’ (Шат., Стан., Ян., ТС), ро́сна, ро́сно, расно́ ’росна’ (Сл. ПЗБ). З прасл. *ros‑ьnъ (рус. росной, росный, чэш. rosný, славен. rȏsen, серб. ро̏сан і харв. rȍsan, макед. росен, балг. ро́сен) ’росны’. Да раса́ (гл.).

Ро́сны2 ’ураджайны, урадлівы’ (ТС). Гл. расны1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раса́, -ы́, мн. ро́сы, рос, ж.

Атмасферная вільгаць, якая пры паніжэнні тэмпературы асядае дробнымі вадзянымі кроплямі на паверхні раслін і розных наземных прадметаў у цёплую пару года.

Ранішняя р.

Мучністая раса — хвароба раслін, пры якой на раслінах утвараецца налёт, падобны на муку.

|| прым. рася́ны, -ая, -ае, расяны́, -а́я, -о́е і ро́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

роси́стый ро́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрасе́лы разг., см. ро́сны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)