ро́скаш, -ы, ж.

Тое, што і раскоша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́скаш

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. Ро́скаш
Р. Ро́скашы
Д. Ро́скашы
В. Ро́скаш
Т. Ро́скашшу
М. Ро́скашы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ро́скаш

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ро́скаш
Р. ро́скашы
Д. ро́скашы
В. ро́скаш
Т. ро́скашшу
М. ро́скашы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ро́скаш ж., см. раско́ша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́скаш, ‑ы, ж.

Тое, што і раскоша. Які тут [у Вільні] рух і беганіна! Як ззяюць вокны магазінаў! І колькі тут дабра, багацця! А колькі слёз у ім, пракляцця? Якія брычкі і карэты! А для каго ўся роскаш гэта? Колас. А чаму спяваюць салаўі? А таму, што жывуць у роскашы, на свабодзе. Бялевіч. Улетку жыць у курані было Лёньку роскаш. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́скаш ’раскоша’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дастатак’, ’прасторнае памяшканне’ (Нас.), ’свабода, воля (для курэй)’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’прыдоба, удоба, выгада, прыволле’ (светлаг., лельч., ЛА, 5). Укр. ро́скіш ’раскоша, багацце, дастатак’, рус. зах. роскошь з польск. roskosz (Махэк₂, 267); в.-луж. rozkošnik ’чалавек, ахвочы на пацехі’, чэш., славац. rozkoš ’асалода, раскоша, шчасце’, ’прывабнасць, краса, хараство’, ’юрлівасць’, славен. razkô̥s ’радасць, ахвота, жаданне’, серб. ра́скош ’раскоша’, макед. раскош ’тс’, балг. разко́ш, ц.-слав. раскошь ’асалода, радасць, задавальненне’. Прасл. *orz‑košь < *(orz‑)koxati (Бязлай, 3, 159; Бернекер, 1, 538; Брукнер, 242; Чарных, 2, 123), параўн. ст.-чэш. rozkochati ’развесяліць’, ’распагоджвацца’, — да раз- і кахаць (гл.). Гл. таксама раскоша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

роско́шество ср. раско́ша, -шы ж., ро́скаш, -шы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раско́ша, ро́скаш ’празмерны дастатак, пышнасць, велічнае хараство’, ’прастор, свабода, пачуццё свабоды, волі’, ’спакой’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’воля, прыволле, прастор’ (Касп., Байк. і Некр.), ’багацце’ (Байк. і Некр.), роско́ша ’дадатак’ (ТС). Параўн. укр. р́оскіш ’празмерны дастатак, задавальненне, асалода’, рус. ро́скошь ’прыемнасць, раскоша’, польск. rozkoszроскаш, багацце’, чэш., славац. rozkoš ’радасць, асалода’, славен. razkošjeроскаш, багацце, радасць’, серб.-харв. ра̀скош ’раскоша’, балг. разко́ш ’асалода’. Звычайна рэканструюецца як *orzkošь (< *orzkoxj‑) і звязваецца з *koxati (гл. кахаць). Гл. Фасмер, 3, 504; Брукнер, 242; Бязлай, 3, 159; БЕР, 6, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́скошь ж.

1. раско́ша, -шы ж.; ро́скаш, -шы ж.; бага́цце, -цця ср.;

ро́скошь обстано́вки ро́скаш (бага́цце) абсталява́ння;

жить в ро́скоши жыць у раско́шы (у ро́скашы);

2. (изобилие) бага́цце, -цця ср.;

ро́скошь ю́жной приро́ды бага́цце паўднёвай прыро́ды;

позво́лить себе́ ро́скошь сде́лать что́-л. дазво́ліць сабе́ раско́шу зрабі́ць што-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)