Рэпта́ці ’нагаворваць’ (Нар. сл.). Укр. ропта́ти ’шумець’, рус. ропта́ть ’шумам выказваць незадаволенасць’, н.-луж. ropotaś ’грымець, грукатаць’, в.-луж. ropotać ’тс’, чэш. reptati, славац. reptať, славен. ropotáti ’грымець, грукатаць’, серб. і харв. ро̀птати ’выказваць незадаволенасць’, ст.-слав. ръпътати ’тс’. Прасл. *ropot‑ разам з *rъpъt‑ гукапераймальнае; параўноўваюць яшчэ з ст.-інд. rápati ’балбоча’ (Фасмер, 3, 502). Гл. яшчэ раптаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапта́ць, рапта́ці ’наракаць, выказваць незадаволенасць, крыўду’: рэпча ён на міне (Сл. ПЗБ), рапча́ць ’злаваць’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр. ропта́ти ’бурчэць пад нос; гаварыць усім разам; цурчаць’, рус. ропта́ть ’выказваць незадаволенасць’, ст.-польск. reptać ’шабуршаць; выказваць незадавальненне’, славен. дыял. roptati ’тс’, харв. ròptati ’бурчэць, гудзець, наракаць’, балг. ропта́я ’крычаць, выказваць незадаволенасць’, макед. роптае ’бурчэць, наракаць’, ст.-слав. ръпътати ’тс’. Прасл. *ropъtati, варыянт *rъpъtati, параўн. дац. rappe ’гагатаць’ (Фасмер, 3, 502; Шустар-Шэўц, 2, 1236: мяркуе пра анаматапеічныя варыянты *rep‑, *rap‑, *rъp‑; Бязлай, 3, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)