ро́лікавы, -ая, -ае.

1. гл. ролік.

2. У выразах: ролікавыя канькі — спартыўная прылада для катання на роліках, прымацаваная да ступні; ролікавыя лыжы — спартыўная прылада ў форме шырокіх лыж з ролікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́лікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ро́лікавы ро́лікавая ро́лікавае ро́лікавыя
Р. ро́лікавага ро́лікавай
ро́лікавае
ро́лікавага ро́лікавых
Д. ро́лікаваму ро́лікавай ро́лікаваму ро́лікавым
В. ро́лікавы (неадуш.)
ро́лікавага (адуш.)
ро́лікавую ро́лікавае ро́лікавыя (неадуш.)
ро́лікавых (адуш.)
Т. ро́лікавым ро́лікавай
ро́лікаваю
ро́лікавым ро́лікавымі
М. ро́лікавым ро́лікавай ро́лікавым ро́лікавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ро́лікавы тех. ро́ликовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́лікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да роліка. // Які складаецца з ролікаў. Ролікавы падшыпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Невялікае металічнае колца на ножцы стала, крэсла, ложка, раяля для зручнасці перасоўвання.

2. Фарфоравы ізалятар у выглядзе шпулькі для замацавання на ім шнура электраправодкі.

3. Вярчальная частка механізма ў выглядзе невялікага цыліндра, шпулькі (спец.).

4. Тое, што і рол (у 2 знач.).

5. мн. Род канькоў на колцах для катання на гладкай паверхні.

Катацца на роліках.

|| прым. ро́лікавы, -ая, -ае.

Р. падшыпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарні́рна-ро́лікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шарні́рна-ро́лікавы шарні́рна-ро́лікавая шарні́рна-ро́лікавае шарні́рна-ро́лікавыя
Р. шарні́рна-ро́лікавага шарні́рна-ро́лікавай
шарні́рна-ро́лікавае
шарні́рна-ро́лікавага шарні́рна-ро́лікавых
Д. шарні́рна-ро́лікаваму шарні́рна-ро́лікавай шарні́рна-ро́лікаваму шарні́рна-ро́лікавым
В. шарні́рна-ро́лікавы (неадуш.)
шарні́рна-ро́лікавага (адуш.)
шарні́рна-ро́лікавую шарні́рна-ро́лікавае шарні́рна-ро́лікавыя (неадуш.)
шарні́рна-ро́лікавых (адуш.)
Т. шарні́рна-ро́лікавым шарні́рна-ро́лікавай
шарні́рна-ро́лікаваю
шарні́рна-ро́лікавым шарні́рна-ро́лікавымі
М. шарні́рна-ро́лікавым шарні́рна-ро́лікавай шарні́рна-ро́лікавым шарні́рна-ро́лікавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ро́ликовый ро́лікавы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трале́й, ‑я, м.

Ролікавы токапрыёмнік электрычнага транспарту (тралейбуса, трамвая і пад.). // Кантактны провад, які ажыццяўляе забеспячэнне энергіяй электрарухавіка цераз ролікавы токапрыёмнік.

[Англ. trolley.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшы́пнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апорная дэталь для механізмаў і частак машын, якія круцяцца або качаюцца.

Ролікавы п.

|| прым. падшы́пнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ральга́нг, ‑а, м.

Прыстасаванне для транспартавання грузаў; ролікавы транспарцёр. Хлопцы згружалі з платформы дошкі на гару. Двое другіх палонных былі на платформе; Алесь з Андрэем, беручы ад іх дошкі, пускалі па ральгангу ўніз, дзе іх прымалі і складвалі ў штабель чатыры пажылыя немцы. Брыль.

[Ням. Rollgang, ад Rolle — каток і Gang — ход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)