рознабако́вы, -ая, -ае.

Які ахоплівае розныя бакі чаго-н., разнастайны.

Рознабаковая дзейнасць.

Рознабаковыя інтарэсы.

|| наз. рознабако́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рознабако́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рознабако́вы рознабако́вая рознабако́вае рознабако́выя
Р. рознабако́вага рознабако́вай
рознабако́вае
рознабако́вага рознабако́вых
Д. рознабако́ваму рознабако́вай рознабако́ваму рознабако́вым
В. рознабако́вы (неадуш.)
рознабако́вага (адуш.)
рознабако́вую рознабако́вае рознабако́выя (неадуш.)
рознабако́вых (адуш.)
Т. рознабако́вым рознабако́вай
рознабако́ваю
рознабако́вым рознабако́вымі
М. рознабако́вым рознабако́вай рознабако́вым рознабако́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рознабако́вы разносторо́нний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рознабако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н. (жыцця, дзейнасці і пад.); разнастайны. Рознабаковая дзейнасць. □ Рознабаковаю была сувязь Міцкевіча з беларускім фальклорам. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагагра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае некалькі граней.

М. камень.

2. перан. Рознабаковы, усебаковы.

М. талент.

|| наз. мнагагра́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматгра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае некалькі граней.

Ш. камень.

2. перан. Усебаковы, рознабаковы.

Шматгранная дзейнасць.

|| наз. шматгра́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разносторо́нний

1. мат. рознастаро́нні;

2. (разнообразный) рознабако́вы, разнаста́йны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шматбако́вы, -ая, -ае.

1. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў ці ўдзельнікаў чаго-н.

Ш. дагавор.

2. Які вызначаецца шырынёй, разнастайнасцю, рознабаковы.

Шматбаковая дапамога.

|| наз. шматбако́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

розна... (а таксама разна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «розны», напрыклад: рознагалосы, рознабаковы, разнастайны, разнастопны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

многабако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі бакоў. Многабаковая прызма.

2. Звязаны з некалькімі зацікаўленымі бакамі, з многімі ўдзельнікамі. Многабаковы дагавор.

3. Які адрозніваецца разнастайнасцю; рознабаковы. Дыскусія насіла многабаковы характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)