ржа́нне гл. іржаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ржа́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ржа́нне
Р. ржа́ння
Д. ржа́нню
В. ржа́нне
Т. ржа́ннем
М. ржа́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ржа́нне ср. ржа́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ржа́нне,

гл. іржанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іржа́нне і ржа́нне, ‑я, н.

1. Крык каня, конскі голас. Не чулася ржання каня, рыкання каровы, не рохкалі свінні. Данілевіч. Жарабяты трымаліся каля матак, і калі каторае адставала, матка звала яго доўгім іржаннем. Чарнышэвіч.

2. Разм. Гучны, нястрыманы рогат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іржа́ць і (пасля галосных) ржаць, (і)ржу́, (і)ржэ́ш, (і)ржэ́; (і)ржы́; незак.

1. Пра каня: падаваць уласцівы каню голас.

2. Гучна смяяцца, рагатаць (разм.).

|| наз. іржа́нне і (пасля галосных) ржа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ржа́ние ср.

1. іржа́нне, -ння ср., (после гласных) ржа́нне, -ння ср.;

лошади́ное ржа́ние ко́нскае ржа́нне;

слы́шать ржа́ние чуць ржа́нне;

2. прост. рагата́нне, -ння ср.; ро́гат, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жарабя́чы, ‑ая, ‑ае.

Які належыць жарабяці, уласцівы яму. Жарабячае ржанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вішча́ць (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бес., Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ), вішчэ́ць (Інстр. III, Гарэц.). Рус. визг, визжа́ть, укр. визга́ти, виска́ти, вища́ти, ст.-рус. вискати ’ржаць’, ц.-слав. виштати, виснѫти ’пішчаць, шаптаць’, балг. виждя́ ’вішчу’, серб.-харв. ви̏скаржанне, крык’, ви̏снути ви̑сне̑м ’крыкнуць’, польск. wiskać, wiszczeć. Прасл. *visk‑, *vizg‑ ’вішчаць, іржаць’ гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 1, 313; Скок, 3, 597). Праабражэнскі (1, 83) супастаўляе таксама з н.-в.-ням. wiehern ’іржаць’. Гл. віск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каня, належыць яму. Конская грыва. Конскія падковы. Конскае ржанне. Конская збруя. □ Своеасаблівы і такі знаёмы Пракопу пах хлява і кепскага стойла востра б’е ў нос. Колас.

2. Разм. Вялікі, моцны. Вялізны, з конскімі сківіцамі мужчына носіць за плячамі вінтоўку, глядзіць спадылба, злосна. Навуменка.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Конскае шчаўе. Конская цыбуля. Конскі боб.

•••

Конская сіла гл. сіла.

Конскі капітан гл. капітан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)