Рахце́ць ’кіпець, гатавацца’ (Сцяшк. Сл.), ряхце́ць ’тарахцець’ (Бяльк.). Утварэнне гукапераймальнага паходжання, параўн. рахтаць (гл.), параўн. таксама імітатыўнае ўкр. ряхті́ти ’бліскаць, мігцець’. Сюды ж таксама рахце́ць ’вельмі хацець’ (слонім., Жыв. НС), параўн. выраз аж дрыжыць — пра моцнае жаданне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахта́ць ’рагатаць або квакаць з характэрным гукам’ (слуц., Жыв. НС), ’смяяцца, рагатаць’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2), сюды ж рахата́ць: жабы рахочуць (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. укр. ра́хкати ’квакаць’. Гукапераймальнага паходжання, параўн. рахце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)