ра́унд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У боксе: прамежак часу, на працягу якога адбываецца адна схватка бою.

2. перан. Цыкл, серыя якіх-н. дзеянняў.

Закончыўся першы р. перагавораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́унд спорт. ра́ўнд, род. ра́ўнда м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́унд, ‑а, М ‑дзе, м.

У боксе: прамежак часу (звычайна тры мінуты), на працягу якога адбываецца адна схватка бою.

[Англ. round.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ўнд м. ра́унд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)