рата́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Размнажальны апарат для друкавання копій з машынапісу, рукапісаў, чарцяжоў, малюнкаў.

|| прым. рата́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рата́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рата́тар рата́тары
Р. рата́тара рата́тараў
Д. рата́тару рата́тарам
В. рата́тар рата́тары
Т. рата́тарам рата́тарамі
М. рата́тары рата́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рата́тар м. рота́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рата́тар, ‑а, м.

Апарат для капіравання рукапісаў, чарцяжоў, малюнкаў.

[Ад лац. rotare — круціць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рота́тор техн. рата́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)