расшы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шы́ецца; зак.

Распароцца (пра што-н. сшытае).

Накідка расшылася.

|| незак. расшыва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. расшы́ецца расшы́юцца
Прошлы час
м. расшы́ўся расшы́ліся
ж. расшы́лася
н. расшы́лася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расшы́цца сов. расши́ться;

кні́га ~шы́лася — кни́га расши́лась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшы́цца, ‑шыецца; зак.

Распароцца (пра што‑н. сшытае). Кніга расшылася. Шво расшылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расши́ться разг. расшы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расшыцца.

2. Зал. да расшываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшыва́цца несов.

1. расшива́ться; см. расшы́цца;

2. страд. расшива́ться, вышива́ться; см. расшыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)