расшыфрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е: -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Разабраць, прачытаць зашыфраванае.

Р. радыёграму.

|| незак. расшыфро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшыфро́ўванне, -я, н. і расшыфро́ўка, -і. ДМ -ро́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшыфрава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расшыфру́ю расшыфру́ем
2-я ас. расшыфру́еш расшыфру́еце
3-я ас. расшыфру́е расшыфру́юць
Прошлы час
м. расшыфрава́ў расшыфрава́лі
ж. расшыфрава́ла
н. расшыфрава́ла
Загадны лад
2-я ас. расшыфру́й расшыфру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час расшыфрава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расшыфрава́ць сов., прям., перен. расшифрова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разабраць, прачытаць напісанае або перададзенае шыфрам. Расшыфраваць радыёграму. □ [Сербаноўскі:] — Я вось разбіраю судовых матэрыялы. На жаль, тады ніхто не расшыфраваў гэтай запіскі. Шамякін. Немцы, вядома, сумку падабралі. Будзе кроў. Калі расшыфруюць спіскі, страшна падумаць. Навуменка. // Разм. Раскрыць, зразумець змест, сэнс якіх‑н. слоў, знакаў. // перан. Разм. Зразумець, разгадаць сэнс чаго‑н. невядомага, загадкавае. Падышоўшы да вырашэння справы з гэтага боку, мы можам вельмі проста расшыфраваць гэтае туманнае на першы погляд пытанне. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшифрова́ть сов., прям., перен. расшыфрава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшыфро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расшыфраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшыфрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расшыфраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшыфро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшыфроўваць — расшыфраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшыфроўваць — расшыфраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэшыфрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Разабраць (разбіраць) напісанае шыфрам, тайнапісам або на якой-н. невядомай старажытнай мове; расшыфраваць (расшыфроўваць).

Д. рукапіс.

|| наз. дэшыфро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)