расшало́паць, -аю, -аеш, -ае; зак., што (разм.).

Зразумець, разгадаць.

Ён ледзь расшалопаў, што ад яго патрабуюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшало́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расшало́паю расшало́паем
2-я ас. расшало́паеш расшало́паеце
3-я ас. расшало́пае расшало́паюць
Прошлы час
м. расшало́паў расшало́палі
ж. расшало́пала
н. расшало́пала
Загадны лад
2-я ас. расшало́пай расшало́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час расшало́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расшало́паць сов., прост. раскуме́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Зразумець, разгадаць. Мацей не расшалопаў Тодаравых кпінаў. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расшало́паць ’зразумець, раскумекаць, разабрацца’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рысшало́піцца ’разабрацца’ (Бяльк.). Ад шалопаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зразумець, усвядоміць, пазнаць, пасягнуць, паняць, асэнсаваць, разабрацца, разабраць; спасцігнуць, даўмецца, скеміць, уцяміць, сцяміць, скмеціць, змікіціць, раскумекаць, расшалопаць, ушалопаць, утаропіць (разм.); засвоіць, улавіць, дапяць, схапіць, раскусіць (перан.) □ узяць у розум, улавіць сэнс, раскусіць праўду, удзяўбці сабе ў галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)