расчыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

3 цяжкасцю разабраць невыразна напісанае.

Не расчытаў слова.

|| незак. расчы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчыта́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расчыта́ю расчыта́ем
2-я ас. расчыта́еш расчыта́еце
3-я ас. расчыта́е расчыта́юць
Прошлы час
м. расчыта́ў расчыта́лі
ж. расчыта́ла
н. расчыта́ла
Загадны лад
2-я ас. расчыта́й расчыта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час расчыта́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расчыта́ць сов. прочита́ть, проче́сть; разобра́ть (написанное)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

З цяжкасцю разабраць напісанае; прачытаць. А Чыліноў Алесь надзьмуўся, ў святыя дзеянні ўткнуўся І там, дзе слоў не расчытае, На сажань голас працягае. Колас. — Віця мой узяўся чытаць, ды не разабраўся. Можа ты, Петрусёк, расчытаеш? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расчытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчыта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расчытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчыта́ны прочи́танный, прочтённый; разо́бранный; см. расчыта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́шласць, ‑і, ж.

Час, які прыйдзе за цяперашнім; падзеі будучага; будучыня. Кропля таго вялікага святла, якое цяпер напаўняе ўсё наша жыццё, свяціла нам з будучыні тады, надавала бадзёрасці і веры ў лепшую светлую прышласць. Купала. Здавалася б, у гэтай хаце, Збуцвелай, згорбленай, старой, Павінен дзед быць на палацях, Мудрэц з сялянскаю душой, Або старая варажбітка, Што прышласць можа расчытаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)