расчырване́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

Пакрыцца чырванню, румянцам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчырване́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расчырване́юся расчырване́емся
2-я ас. расчырване́ешся расчырване́ецеся
3-я ас. расчырване́ецца расчырване́юцца
Прошлы час
м. расчырване́ўся расчырване́ліся
ж. расчырване́лася
н. расчырване́лася
Загадны лад
2-я ас. расчырване́йся расчырване́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час расчырване́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расчырване́цца сов. раскрасне́ться, разрумя́ниться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расчырване́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Моцна пачырванець, накрыцца румянцам. Грасыльда доўга глядзела ў агонь. Твар яе расчырванеўся ад вуголля. Пташнікаў. Ад хуткай хады па холаду .. [Юлька] расчырванелася. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскрасне́ться сов. расчырване́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разале́ться сов., разг. расчырване́цца, распунсаве́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распыла́ться сов., разг.

1. (разгореться ярко) разгарэ́цца, расшуга́цца;

2. (покраснеть) расчырване́цца;

3. перен. (возбудиться) разгарэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успы́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Раптоўна і хутка загарэцца. Успыхнула запалка. Успыхнуў порах. □ Вось успыхнуў другі танк, сэрца капітана Каржыцкага радуецца. Гурскі. // Ярка засвяціцца. Гусцей паплыў дым, і скора вясёлы агеньчык успыхнуў полымем. Колас. Уперадзе, недзе на шашы, успыхнулі агні фар і, нібы спалохаўшыся цемнаты, адразу згаслі. Пташнікаў. // Пачаць ярка блішчаць, ззяць. Ледзь зара ўспыхне над зямлёю, На заводы йдуць працаўнікі. Калачынскі. // Раптоўна пачырванець, расчырванецца. Пані рухава ўсхапілася з крэсла, жоўты твар яе ўспыхнуў. Якімовіч. Твар жанчыны ўспыхнуў чырванню, відаць было, што ёй не да спадобы прыйшлося сказанае Сяргеем Іванавічам. Марціновіч.

2. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца. На досвітку ўспыхнуў бой на Нёмане. Брыль. — Ну добра, добра, не бубні, я ўжо чула, абедай во, — сказала Лізавета, не жадаючы, каб у час яды ўспыхнула сварка. Ермаловіч.

3. Нечакана расхвалявацца, раззлавацца. Бачачы маю разгубленасць, жонка яшчэ больш успыхнула: — Думаеш, што я дурная, глухая і нічога не бачу, не чую?.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)