расчарава́нне, -я, н.

Пачуццё, стан незадаволенасці, выкліканы няздзейсненымі спадзяваннямі, надзеямі, марамі; страта веры ў каго-, што-н.

Глыбокае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчарава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. расчарава́нне
Р. расчарава́ння
Д. расчарава́нню
В. расчарава́нне
Т. расчарава́ннем
М. расчарава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расчарава́нне ср. разочарова́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расчарава́нне, ‑я, н.

Пачуццё, стан незадаволенасць выкліканы няздзейсненымі спадзяваннямі, надзеямі, марамі. Марына Паўлаўна змоўкла, працятая крыўдай і расчараваннем. Зарэцкі. Ён з расчараваннем зразумеў, што хлопцы .. не здагадваюцца, што перад імі адзін з лепшых гоншчыкаў свету, той самы Судакоў. Радкевіч. // у кім-чым. Страта веры ў каго‑, што‑н. У «турэмнай» лірыцы Коласа мы знаходзім некалькі вершаў, прасякнутых настроямі расчаравання ў сябрах, паплечніках па рэвалюцыйнай справе. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчараванне, расчараванасць, разувер'е

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разочарова́ние расчарава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расчарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго (што).

Выклікаць расчараванне.

|| незак. расчаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак., у кім-чым.

Зведаць расчараванне.

Р. ў выніках працы.

|| незак. расчаро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацма́каць

‘папрыцмокваць губамі, языком і пад., выказваючы захапленне або расчараванне

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пацма́каю пацма́каем
2-я ас. пацма́каеш пацма́каеце
3-я ас. пацма́кае пацма́каюць
Прошлы час
м. пацма́каў пацма́калі
ж. пацма́кала
н. пацма́кала
Загадны лад
2-я ас. пацма́кай пацма́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пацма́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абману́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Памыліцца, ашукацца. // Адчуць расчараванне ў кім‑, чым‑н. (у таварышу, надзеях, спадзяваннях і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)