расча́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расча́лю расча́лім
2-я ас. расча́ліш расча́ліце
3-я ас. расча́ліць расча́ляць
Прошлы час
м. расча́ліў расча́лілі
ж. расча́ліла
н. расча́ліла
Загадны лад
2-я ас. расча́ль расча́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час расча́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расча́ліць сов., тех. расча́лить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Устанавіць і ўтрымаць у пэўным становішчы пры дапамозе расчалак (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расча́лить сов., техн. расча́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расча́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расчаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расча́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расчаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расча́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расчальваць — расчаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расча́лка, ‑лкі, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расчальваць — расчаліць.

2. Р мн. ‑лак. Стальны трос, дрот, якія адцягваюць што‑н. у якім‑н. кірунку. Камісія высветліла: калона ўпала таму, што былі змяты расчалкі — стальныя тросы, якімі мацавалася яна да зямлі. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)